Літоўскі „Мядзінінкай” аднавіў пропуск аўтамабіляў
Літоўскі пункт пропуску „Мядзінінкай” аднавіў пропуск аўтамабіляў пасля ўчарашняга ўзгарання ў адміністрацыйным будынку, але чэргі захоўваюцца.
Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.
Па стане на 10.00 у „Мядзінінкаі” ўезду ў ЕЗ чакаюць больш за 330 грузавікоў. Літоўскі бок аднавіў пропуск легкавых аўто 10 траўня ў 18-ць, грузавых – у 22.00.