Літоўскія памежнікі перасталі пускаць беларусаў з польскімі працоўнымі візамі



Літоўскія памежнікі перасталі пускаць беларусаў з польскімі працоўнымі візамі, калі яны не маюць дамовы з працадаўцам. Пра гэта піша @zerkalo_io са спасылкаю на сваіх чытачоў.

Напярэдадні раніцай мінімум 10 чалавек не прапусцілі з польскай працоўнай візаю ў пункце пропуску «Медзінінкай». Усе яны не мелі працоўных дамоваў, таму атрымалі штамп у пашпарт пра адмову ва ўездзе (гэты штамп не азначае ануляванні візы).

Паводле літоўскіх памежнікаў, яны выконваюць просьбу польскага боку, ад якога атрымалі адпаведны дакумент. Палякі захацелі зрабіць кантроль за ўладальнікамі працоўных візаў больш жорсткім, бо некаторыя з іх ездзілі ў ЕЗ, напрыклад, з мэтаю шопінгу.

З працоўнымі візамі іншых краін ЕЗ (Літвы, Латвіі ці Эстоніі) людзей пускаюць без дадатковага кантролю.