Літва адмяніла абавязковыя дазволы на ўезд у памежнyю зону з Беларуссю і РФ



Улады Літвы адмянілі патрабаванне атрымліваць спецыяльны дазвол на ўезд у памежную зону з Калінінградскай вобласцю РФ і Беларуссю, паведамляюць СМІ са спасылкай на Службу аховы дзяржмяжы пры МУС Літвы.

„У сувязі з тым, што зменена правае рэгуляванне ўезду ў памежзону, дазволы на знаходжанне ў ёй з боку РФ і Беларусі адмяняюцца”, – гаворыцца ў паведамленні Службы аховы дзяржаўнай мяжы міністэрства ўнутраных спраў Літоўскай Рэспублікі.

Паведамляецца, што памежная зона, пра якую ідзе гаворка, гэта тэрыторыя ўглыб на пяць кіламетраў ад лініі дзяржаўнай мяжы. Гэтае становішча на мяжы дзейнічала з таго часу, як у канцы 2021 года адбыўся міграцыйны крызіс на межах Беларусі з Польшчай і Літвой. Краіны Балтыі і Польшча лічаць гэта помстай за жорсткую пазіцыю ў адносінах да рэпрэсій Лукашэнкі супраць беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.