Літва адмяніла кавідныя абмежаванні на ўезд у краіну



У Літве з 1 траўня перастала дзейнічаць надзвычайнае становішча, уведзенае ў сувязі з пандэміяй каронавіруса. У выніку адменены абмежаванні на ўезд у краіну. Для ўезду больш не будзе патрэбны ПЦР-тэст, можна ўехаць на падставе любой шэнгенскай візы.

У краіне таксама цяпер не будзе патрабавацца ізаляцыя для хворых. Людзям з сімптомамі не рэкамендуецца выходзіць на працу, у навучальныя ўстановы, іншыя месцы масавага збору людзей. Ні падарожнікі, ні асобы, якія кантактуюць, не павінны самаізалявацца. Змяняецца парадак тэсціравання на COVID-19. Яно будзе выконвацца па накіраванні ўрача. Пры гэтым у медыцынскіх установах застаецца абавязковым нашэнне сродкаў абароны.

У грамадскіх месцах можна не насіць маскі, але іх усё ж рэкамендуюць надзяваць у зачыненых памяшканнях пры вялікай колькасці людзей, а таксама ў грамадскім транспарце ў гадзіну пік.