Літва арганізавала першы чартэрны рэйс для вывазу мігрантаў
З Літвы дэпартавана 537 мігрантаў, якія трапілі на тэрыторыю краіны незаконна, 482 з іх – добраахвотна, паведамляе BNS.
2 студзеня быў арганізаваны першы чартэрны рэйс у Багдад і Эрбіль, якім вылецелі 98 грамадзян Ірака.
Кошт рэйсу – 30 тысяч еўра. Сродкі былі выплачаныя Літве за кошт дапамогі Еўракамісіі ў пераадоленні міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю.