Літва можа ўвесці ліцэнзаванне аўтобусных паездак у Беларусь



Намеснік міністра замежных спраў Літвы Мантас Адаменас заявіў, што на восеньскай сесіі парламенту могуць разгледзець пытанне аб ліцэнзаванні аўтобусных паездак у Беларусь, бо колькасць паездак грамадзян Літвы ў Беларусь застаецца высокай.

Паводле яго, інфармацыйная кампанія не можа спыніць усіх грамадзян, якія хочуць наведаць Беларусь, таму неабходныя іншыя захады.

„Выдача ліцэнзій на рэйсы была б наступным крокам. Магчымасці разглядаюцца. Проста гэта немагчыма без зменаў у законе, якія адбудуцца толькі пасля таго, як Сейм збярэцца на восеньскую сесію”, — патлумачыў ён. Мантас Адаменас дадаў, што нягледзячы на рэкамендацыю ўстрымацца ад паездак у Беларусь, аб поўным закрыцці мяжы пакуль няма мовы.

Бязвізавы рэжым для грамадзян Літвы і Латвіі дзейнічае з 15 красавіка, а для грамадзян Польшчы — з 1 ліпеня 2022 года.

Беларускае Радыё Рацыя