Літва працягне выдаваць гуманітарныя візы беларусам



Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў заяву міністра замежных спраў Літвы Габрыэлюса Ландсбергіса, які заклікаў не выдаваць візы турыстам з Беларусі і Літвы.

Па словах Вячоркі, для беларусаў у выдачы візаў нічога не мяняецца, Літва працягне выдаваць гуманітарныя візы.

«Мы знаходзімся на сувязі з міністэрствам замежных справаў Літвы: нас запэўнілі, што Літва працягне выдаваць візы. Звычайныя турыстычныя візы не выдаюцца яшчэ з 2020 году. Усе візы, якія зараз выдаюцца Літвой, выдаюцца па гуманітарных прычынах. Мы супраць забароны на выдачу візаў для беларусаў. Ізаляваць трэба рэжым, а не народ. Але мы разумеем асцярогі Літвы і еўрапейскіх партнёраў: многія памагатыя рэжыму і прыхільнікі вайны злоўжываюць шэнгенскімі візамі», – заявіў Вячорка.

Па словах дарадцы Ціханоўскай, зараз ідзе распрацоўка механізму верыфікацыі, які дазволіць беларусам, якія не падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі і вайну, перамяшчацца па тэрыторыі Еўрасаюза.