Літва спыняе прыём заяваў на візы ад беларусаў
Літва прыпыніла прыём заяў на візы ад беларусаў і расейцаў. Рашэнне прынята літоўскім соймам разам з працягненнем рэжыму надзвычайнага становішча ў краіне, піша прэс-служба парламента.
У прыватнасці, дэпутаты большасцю галасоў (68 – „за”, 5 – „супраць” і 26 – „устрымаліся”) працягнулі з 16 верасня па 16 снежня рэжым надзвычайнага становішча ў Літве. Размова ідзе як аб памежжы з Калінінградскай вобласцю Расеі, так і з тымі рэгіёнамі Літвы, якія суседнічаюць з Беларуссю, і некаторых пунктах кантролю па-за прыгранічнай паласой. Таксама літоўскай памежнай службе прадпісана з 19 верасня прапускаць у Літву толькі тых грамадзян Расеі, якія адпавядаюць „усталяваным урадам крытэрыям”. Абмежаванні прынятыя, нагадаю, краінамі Балтыі і Польшчай разам з забаронай на выдачу віз расейцам.
Пастанова сейма таксама спыніла прыём заяў на візы ад грамадзян Расеі і Беларусі ў замежных установах Літвы. Гэта, праўда, не адмяняе транзіту праз тэрыторыю рэспублікі.