Літва выдала 205 дазволаў грамадзянам Беларусі на ўезд у краіну з “асаблівых гуманітарных прычын”



Літва выдала 205 дазволаў грамадзянам Беларусі на ўезд у краіну з “асаблівых гуманітарных прычын”, з іх 54 чалавекі ўжо ў Літве – паведамляе агенцтва BNS са спасылкай на літоўскае міністэрства ўнутраных спраў.

Дазволы выданы паводле загаду міністра ўнутраных спраў Літвы Рыты Тамашунэне. У міністэрстве нагадалі, што беларусы, якія хочуць уехаць у Літву з гуманітарных прычын, павінны звяртацца ў пасольства Літвы ў Беларусі па шэнгенскую візу і прадставіць інфармацыю, якая пацвярджае асаблівыя гуманітарныя прычыны.

Шэнгенская віза дазваляе ўехаць на тэрыторыю шэнгенскай зоны на час дзеяння візы, але не больш, чым на 90 дзён. Таксама грамадзяне Беларусі могуць звярнуцца з просьбай аб прытулку, калі іх пераследуюць альбо ёсць пагроза іх бяспецы і жыццю. Літва атрымала 16 такіх просьбаў ад беларусаў.

Беларускае Радыё Рацыя