Літва з 17 чэрвеня адмяняе каранцін
Такое рашэнне было прынята, паколькі з канца красавіка ў краіне фіксуецца тэндэнцыя зніжэння заражэння COVID-19.
“З улікам паступовага паляпшэння эпідэмічнай сітуацыі з COVID-19 як у Літве, так і ў дзяржавах Еўропы, мы прапануем з 17 чэрвеня скасаваць каранцін на ўсёй тэрыторыі краіны”, — сказаў міністр аховы здароўя Аўрэліюс Вярыга, які прадставіў пастанову, піша Delfi. На пасяджэнні ў сераду Вярыга адзначыў, што колькасць выпадкаў захворвання на каронавірус скарачаецца з канца красавіка, асабліва сітуацыя палепшылася ў апошні тыдзень траўня, а ў апошні час ніводнага выпадку захворвання на COVID-19 не фіксавалася ў 41-м з 660 самакіраванняў Літвы. Таксама пацверджана, што замежнікам дазваляецца прыбываць у Літву з еўрапейскіх дзяржаў, у якіх за апошнія 14 дзён колькасць захворванняў на COVID-19 на 100 тыс. жыхароў не перавышае 25 выпадкаў (у Беларусі — 128 выпадкаў). Каранцін у Літве быў уведзены 16 сакавіка. За ўвесь час у Літве зафіксавана 1733 выпадкі каронавіруса. Памерлі 74 чалавекі.
© DELFI / Andrius Ufartas