Літва закрые два з шасці пунктаў пропуску з Беларуссю



Літва закрые два з шасці пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю. Пра гэта заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў краіны Арнольдас Абрамавічус. Паводле яго слоў, такое рашэнне будзе прынята найбліжэйшым часам.

Гаворка ідзе пакуль пра другарадныя пункты «Шумскас» (з беларускага боку «Лоша») і «Цвярачук» («Відзы»). Праз іх прапускаюцца далёка не ўсе транспартныя сродкі. Так, праз «Цвярачук» магчымы праезд парожніх грузавікоў, а праз «Шумскас» – аўтамабіляў масай да 3,5 т. Найбольш загружанымі пераходамі на мяжы Беларусі і Літвы з’яўляюцца Каменны Лог-Медзінінкай, Прывалка-Райгардас, Беняконі-Шальчынінкай і Катлоўка-Лаварышкес.

Рашэнне аб закрыцці пунктаў пропуску будзе прымацца ўрадам. У Літве разглядаюць гэты крок у якасці адказу на перадыслакацыю ў Беларусь ПВК «Вагнер».