LOT запускае прамыя рэйсы з Варшавы ў Коўна
Коўна, гэта трэці пасля Вільні й Палангі, літоўскі аэрапорт, у якім будуць прызямляцца самалёты LOT.
Польская авіякампанія LOT запускае новыя прамыя рэйсы з Варшавы ў Коўна. Коўна, гэта трэці пасля Вільні й Палангі літоўскі аэрапорт, у якім будуць прызямляцца самалёты польскага дзяржаўнага авіяперавозчыка.
Рэйсы з Варшавы ў Коўна будуць ажыццяўляцца кожны дзень, акрамя нядзелі. Генэральны дырэктар Літоўскіх аэрапортаў Марыюс Гельжыніс падкрэслівае, што спалучэнне паміж Варшавай і Коўнам было адноўленае ў сувязі з павелічэннем дзелавых і турыстычных кантактаў паміж краінамі.
„LOT не толькі вярнуўся ў Коўна, але таксама захавае частату палётаў у Вільню”, — гаворыцца ў заяве.
Нагадаем, самалёты польскага авіяперавозчыка прызямляліся ўжо ў Коўне ў мінулым годзе, падчас рамонту аэрапорта ў Вільні.