Lufthansa атрымала дазвол на палёты ў РФ у абыход Беларусі
Нямецкая авіякампанія Lufthansa атрымала дазволу на палёты ў РФ у абыход паветранай прасторы Беларусі, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы, якое паступіла ў «Інтэрфакс».
«Мы можам пацвердзіць, што Lufthansa толькі што (у сераду ўвечары) атрымала дазвол для пасажырскіх палётаў у Расею», — паведаміла авіякампанія.
«Як следства, мы не чакаем далейшых адмен рэйсаў з Франкфурта-на-Майне ў Маскву (Дамадзедава) і ў Санкт-Пецярбург», — дадалі ў прэс-службе.
У сераду Lufthansa адмяніла два рэйсы ў Расею ў абыход паветранай прасторы Беларусі з-за адсутных дазволаў расейскага боку. У адказ нямецкі мінтранс не дазволіў расейскія рэйсы ў Германію.