Лукашэнка падоўжыў „бязвіз” для грамадзян Польшчы, Латвіі і Літвы



Аляксандр Лукашэнка «падтрымаў прапанову» аб падаўжэнні на 2023 год бязвізавага рэжыму для грамадзян Польшчы, Латвіі і Літвы. Пра гэта паведаміла ягоная прэс-служба.

«Бязвіз» увялі з 15 красавіка для літоўцаў і латвійцаў (уключаючы жыхароў Латвіі са статусам неграмадзяніна) і з 1 ліпеня — для палякаў.

Паводле звестак Дзяржпагранкамітэта, за гэты час бязвізавым уездам скарысталіся амаль 370 тыс. жыхароў суседніх з Беларуссю краін Еўразвяза. Больш за 70% замежнікаў, якія ўехалі ў Беларусь па «бязвізу», складаюць літоўцы, латвійцаў — каля 20%, палякаў — 10%.

Беларускае Радыё Рацыя