Лукашэнка заявіў, што Беларусь не будзе прымаць украінскія самалёты
Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання 2-й дзіцячай клінічнай лякарні Менска заявіў, што Беларусь не будзе прымаць украінскія самалёты. Гэта мера ў адказ на закрыццё паветранай прасторы Украіны для беларускіх лайнераў.
“Раз Украіна закрыла нам пралёт, то мы з Украіны не будзем проста прымаць самалёты”, — цытуе словы Лукашэнкі тэлеграм-канал Пул першага.
Нагадаем, што самалёты з Украіны і так аблятаюць тэрыторыю Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: rian.com.ua