Львоў як сімвал свабоды



Сёння для расейскай прапаганды Львоў – гэта горад “фашыстаў” і “бандэранцаў”. Для турыстаў – месца, куды хочацца прыязджаць ізноў і ізноў. Для ўкраінцаў – сімвал свабоды і незалежнасці.

Старажытныя помнікі, ветлівыя людзі без аніякай агрэсіі, турысты, якіх не спыняюць ніякіх “агіткі” і запалохванні. Кажуць жа: “Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць”.

Зараз горад жыве сваім звыклым жыццём. Людзі працуюць, вучацца, нараджаюць дзяцей. Аб вайне у краіне нагадваюць жалобы, якія адбываюцца вечарам па загінулых, многія моляцца за мір проста на вуліцы. У вокнах практычна кожнай кватэры – украінскія сцягі.

“Гора нас толькі з’яднала”, – кажуць жыхары Львова.

[Not a valid template]

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара