Людзі ўцякаюць ад лясных пажараў у Грэцыі
19 гадоў таму

Больш за 3 тысячы чалавек эвакуявалі з дамоў і гатэляў на грэцкім востраве Родас праз лясныя пажары. Тут папулярныя курорты, а ліпень — адзін з пікавых месяцаў турыстычнай актыўнасці.
„Толькі што літаральна збеглі з 5-зоркавага раскошнага курорта на лодцы ў суровых умовах. Дрэнная бачнасць, дым. Нам давялося ісці сваім інстынктам, без указанняў“, — цытуе BBC выратаваных турыстаў.
Вывозіць людзей з вострава берагавой ахове дапамагаюць і звычайныя прыватныя лодкі. Паводле дадзеных Міністэрства кліматычнага крызісу і грамадзянскай абароны Грэцыі, пацярпелых няма.
