Магіла Невядомага рыцара ў Мсціславе
Магіла знаходзіцца ля Замкавай гары – гэта драўляны Крыж з надпісам “Невядомаму рыцару, загінуўшаму ў Мсціслаўскай бітве 4 (16) лістапада 1502 года”.
4 (16‑га па новым стылі) лістапада 1502 года ў Мсціславе адбылася бітва войскаў Княства Маскоўскага і Вялікага Княства Літоўскага, войска ВКЛ на чале з князем Міхаілам Заслаўскім адступіла да замка, дзе зачынілася. Шмат рыцараў загінула.
Парэшткі рыцара ў даспехах былі знойдзеныя ў рацэ Віхра ў 2013 годзе. Перапахаванне адбылося ў 2014 года падчас сярэднявечнага-фэсту.
Ля падножжа Замкавай гары таксама ўсталявана арка ў гонар вояў – абаронцаў Мсціслава.
Беларуская Радыё Рацыя
