Магіла Яна Чачота ў Друскеніках
Магіла беларускага паэта-рамантыка Яна Чачота знаходзіцца ў Літве пад Друскенікамі (Ратніца – Ротніца – па-літоўску Ротнічэ).
Магілу Яна Чачота дастаткова лёгка адшукаць. З цэнтру Друскенікаў да Ротніцы ходзіць аўтобус. На таксі можна даехаць за 4,50 еўра, а найбольш падрыхтаваныя могуць прайсці шлях пешшу па адмысловым маршруце праз лес і рэчку, які называецца Сонечны шлях.
На могілках трэба ўлічыць, што магіла знаходзілася бліжэй да старога касцёла, які зараз не існуе.
Каб знайсці магілу трэба візуальна ўявіць месца старога касцёла (управа ад новага), а ад гэтага няіснага касцёла ўзяць яшчэ крыху ўправа.
На пастаменце мусіць быць эпітафія, напісаная Адынцом, але яна цяжка чытаецца.
На высокім пагорку над рэчкай магіла беларускага паэта-рамантыка Яна Чачота.
Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя