Магілы літоўскіх партызан у Друскеніках
У лесе ў Друскеніках можна пабачыць магілы літоўскіх партызан, якіх знішчалі савецкія спецслужбы напрыканцы 40-ых гадоў 20-га стагоддзя.
Магілы адзначаныя на турыстычных мапах адмысловымі значкамі.
Каля помнікаў гараць знічы – і ўдзень, і ўначы.
Яшчэ адну магілу можна пабачыць на беразе Нёмана ў парку каля прыстані, адкуль адпраўляецца цеплаход на Лішкяве.
Беларускае Радыё Рацыя
