Магія “Крывога лесу”



Каля маленькага польскага мястэчка Грыфіна на поўначы Польшчы можна забрысці ў таямнічы лес, які ў народзе празвалі “крывым”. Дагэтуль загадкай застаецца факт, што больш за сотню соснаў мае выразна выгнуты ў адным кірунку кшталт. Лес быў пасаджаны болей за 70 гадоў таму. Сярод мясцовых ходзяць чуткі, што ва ўсім вінаватыя чырвонаармейцы, якія пагнулі маладыя дрэўцы, едучы сваімі танкамі. Вось толькі выгнуліся дрэўцы не ў кірунку Берліна… Некаторыя лічаць, што да гэтай з’явы прыклалі руку (або нешта іншае) іншапланетныя моцы. Больш праўдападобнай аднак застаецца тэорыя, што майстры адмыслова дэфармавалі маладыя расліны, каб пасля рабіць адпаведную мэблю, да прыкладу крэсла-качалку.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У кожным выпадку шпацыр па такім незвычайным лесе застанецца ў памяці на ўсё жыццё.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі