Магутны землятрус закрануў гарады Грэцыі і Турцыі
Землятрус адбыўся позна ўвечары ў пятніцу, выклікаўшы міні-цунамі на эгейскім востраве Самас і на заходнім узбярэжжы Турцыі.
У суботу адбываецца ратавальная аперацыя, ратавальнікі адсоўваюць бетонныя блокі, шукаючы тых, хто выжыў у выніку магутнага землятрусу, у выніку якога загінулі як мінімум 26 чалавек.
Геалагічная служба ЗША паведаміла, што штуршок сілай 7,0 балаў сягнуў на 14 кіламетраў ад грэчаскага горада Карлавасі на Самасе.
Прэм’ер-міністр Грэцыі Кірыякас Міцатакіс звярнуўся да прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана, каб выказаць спачуванні і падтрымку. Гэта было рэдкае ў апошні час тэлефанаванне, паколькі дачыненні дзвюх краін у апошнія месяцы вельмі пагоршыліся.
Шмат шкоды нанесена землятрусам эгейскаму курортнаму гораду Ізмір у Турцыі і яго ваколіцам, дзе агулам пражываюць тры мільёны жыхароў і многа шматпавярховых жылых дамоў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Usame Ari / Getty Images
