Марыя Бурак: Вандруем. Не абавязкова далёка
Пакуль зачынены дзяржаўныя межы для далёкіх вандровак, беларусы пачалі актыўна вандраваць па роднай краіне. Часам дастаткова наведаць суседнюю з тваім месцам жыхарства мясціну і адкрыць для сябе шмат новага.
Кажа актывістка веларуху Полаччыны Марыя Бурак:
– Ведаеце, жывеш у Наваполацку і ў Полацку не бываеш. Ну таму што, неяк нязручна. А вось прыязджаюць да цябе госці, ты хочаш ім нешта паказаць. Ну што ў Наваполацку можна паглядзець? Канешне, вы едзеце ў Полацк. Госці задаюць пытанні: а што гэта, а што гэта? І разумееш, што ты нічога не ведаеш пра Полацк. І дзякуючы гасцям, у цябе з’яўляюцца пытанні нейкія, зацікаўленасць гэтым горадам.
Марыя Бурак гэтымі днямі сустракала ў Полацку і правяла экскурсію для славутых беларускіх велавандроўнікаў – сям’і Нядзелек. Аляксандр і Вераніка Няделькі з двумя малалетнімі дочкамі сваю новую велавандроўку пачалі ў Полацку. У вандроўцы па роднай краіне яны плануюць правесці цэлы месяц.
Цалкам матэрыял:
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя