Марыя Скарына: Беларускі каранцін значна мягчэйшы



Спачатку ў Польшчы, а цяпер у Беларусі трапіла на самаізаляцыю ў сувязі з перасячэннем мяжы беларуска Марыя Скарына.

Яна мяркуе, што беларускі каранцін больш мяккі, чым польскі:

– Перасякала Тэрэспаль-Берасце – гэта быў аўтобус з Варшавы. Усё было незвычайна, даўжэй разы ў тры, чым звычайна, ну і ўся розніца. Адразу ж я гэтым аўтобусам ехала з Берасця ў Варшаву, калі ўжо пачаўся каранцін. 

Як адзначыла Марыя Скарына, быць на ізаляцыі ў Беларусі ёй прыйдзецца прыкладна да канца тыдня. А потым, калі атрымае візу, то адразу вернецца ў Польшчу.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце