Маскоўскія аэрапорты карэкціруюць расклад з-за непагоды



Аэрапорты маскоўскага авіявузла карэкціруюць расклад рэйсаў з-за непагоды, што абрушылася на расейскую сталіцу.

Згодна з данымі „Яндэкс.Расклады”, цяпер у аэрапорце Дамадзедава затрымана 6 рэйсаў, яшчэ 10 адменены. У аэрапорце Унукава адменены тры рэйсы, адзін затрыманы. У Шарамецева пакуль затрыманымі пазначаны 15 рэйсаў. Пры гэтым буйнейшая расейская авіякампанія „Аэрафлот”, што базіруецца ў Шарамецева, ужо аб’явіла аб адмене 24 рэйсаў 17 студзеня і двух рэйсаў – 18 студзеня. Вылет яшчэ 16 рэйсаў перавозчыка 17 студзеня перанесены на больш позні тэрмін, некаторыя з іх будуць выкананы 18 студзеня.

Адмены і затрымкі пакуль не закранулі рэйсы, якія выконваюцца ў Менск з чатырох маскоўскіх аэрапортаў – Дамадзедава, Шарамецева, Унукава і Жукоўскі.

Згодна з прагнозам надвор’я, на працягу 17 студзеня ў Маскве і ў Маскоўскай вобласці воблачна, снег, месцамі моцны, мяцеліца. Тэмпература ад мінус 5 да плюс 1. Парывы ветру дасягаюць 12-17 м/с.

belta.by