Мемарыяльны парк Рамібес у Каўнасе



Мемарыяльны парк Рамібес знаходзіцца ў самым цэнтры Каўнаса, яго можна лёгка дайсці пешшу ад аўтобуснага і чыгуначнага вакзалаў. Раней гэта былі шматканфесійныя могілкі.

У 1956 годзе ў дзень Усіх Святых на могілках паўстала спантанная акцыя салідарнасці з Вугорскай рэвалюцыяй, у якой удзельнічала 2000 чалавек са сцягамі. Акцыю блакавалі, удзельнікаў арыштавалі. Пасля акцыі савецкія ўлады могілкі ператварылі ў парк. Помнік „Мы загінулі за радзіму” разбурылі. Частку магіл перанеслі на іншыя могілкі. Усталявалі  помнік чатыром камунараў, зрабілі пляцоўкі для адпачынку і спорту.

Тут знаходзіцца комплекс Музея ссылкі і супраціву. 

Музей створаны Літоўскім Саюзам палітвязняў і ссыльных ў 1993 годзе. Размешчаны ў асобным будынку на тэрыторыі мемарыяльнага парка Рамібес.

Беларускае Радыё Рацыя