Менск прызнаны лепшым горадам СНД для восеньскіх падарожжаў



Менск прызнаны самым папулярным горадам для восеньскіх падарожжаў сярод турыстаў СНД. Па дадзеных аналітычнага агенцтва „ТурСтат”, беларуская сталіца ўзначаліла рэйтынг гарадоў СНД па выніках аналізу папулярнасці турпаездак восенню 2018 года.

У першай тройцы апынуліся таксама Астана і Баку – выхадныя тут, на думку турыстаў, цікавыя не толькі насычанай экскурсійнай праграмай, але і добрым шопінгам.

Па дадзеных агенцтва, у сярэднім турысты прыязджаюць да нас восенню на тры дні і выдаткоўваюць ад $ 30 да $ 80 у суткі на пражыванне і харчаванне.

zviazda.by