Менск — самы папулярны маршрут для расейцаў на лістападаўскія святы
Менск — самы папулярны маршрут для расейцаў на лістападаўскія святы. Такая аналітыка рэсурсу tutu.ru на аснове попыту на чыгуначныя квіткі.
Сярод замежных кірункаў папулярнымі аказаліся паездкі з Масквы і Санкт-Пецярбурга ў Менск. Сумарна на гэтыя два кірункі прыпадае каля 46% аформленых за мяжу чыгуначных квіткоў. Таксама папулярныя іншыя беларускія гарады: Магілёў, Гомель, Віцебск.
Самым папулярным чыгуначным кірункам на лістападаўскія святы на ўнутраным расейскім рынку сталі паездкі паміж Масквой і Санкт-Пецярбургам.