Менск у тройцы гарадоў СНД, папулярных для шопінгу ў расейцаў



Беларуская сталіца ўваходзіць у пералік гарадоў СНД, найбольш папулярных для шопінгу ў расейскіх турыстаў па версіі аналітычнага агенцтва па даследаванні рынку турызму ў СНД, паведамляе агенцтва „Мінск-Навіны”.

Складальнікі рэйтынгу адзначаюць, што арыентаваліся на папулярныя шоп-туры ў гэтым годзе. Прааналізаваўшы іх, прыйшлі да высновы, што ў ліку лідараў гарадоў СНД, куды за пакупкамі ахвотна адпраўляюцца турысты з Расеі, знаходзяцца Баку (Азербайджан), Астана (Казахстан) і Менск (Беларусь), складаючы пры гэтым топ-3.

zviazda.by