Менская ДАІ будзе ўзмоцнена правяраць аўтобусы і маршруткі
20 гадоў таму
22-24 мая ДАІ Менска ўзмоцніць кантроль за кіроўцамі аўтобусаў і маршрутак.
ДАІ склала спіс самых распаўсюджаных парушэнняў, якія здзяйсняюць кіроўцы-перавозчыкі пасажыраў:
перавышэнне дазволенай хуткасці;
праезд на забараняльны сігнал святлафора;
парушэнне правілаў манеўравання і размяшчэння транспартных сродкаў на праезнай частцы;
карыстання падчас кіравання транспартным сродкам мабільным тэлефонам.