Менскі аэрапорт паведамляе аб падаўжэнні адмены рэйсаў некаторых авіякампаній
У Нацыянальным аэрапорце Менск заявілі, што некалькі авіякампаній адмяняюць рэйсы.

Авіякампанія FlyDubai прадоўжыла адмену рэйсаў у Менск па 24 чэрвеня. Turkish Airlines адмяніла рэйсы са Стамбула ў Менск і назад па 31 траўня.
Тым не менш, «Белавія» паведамляе аб увядзенні дадатковага рэйса Менск — Алматы — Менск з 5 па 27 траўня.
