Менскі аэрапорт прызнаны адным з самых пунктуальных у Еўропе



Нацыянальны аэрапорт «Менск» у сакавіку стаў другім у Еўропе па рэгулярнасці і пунктуальнасці палётаў, паведамляе прэс-служба аэрапорта.

Як адзначаецца ў паведамленні, такую пазіцыю«Менск» заняў у рэйтынгу за сакавік 2018 года даследчай кампаніі OAG, якая зяўляецца адной з найбольш вядомых статыстычных кампаній у галіне авіяпералётаў.

Паводле дадзеных за сакавік бягучага года, аэрапорт «Менск» заняў пятае месца на міжнародным узроўні і другое месца на рэгіянальным узроўні (Еўропа) пасля аэрапорта «Саарбрюкен» (Нямеччына).

На апошніх месцах рэйтынгу апынуліся кіеўскі «Барыспаль» (43,5%) і маскоўскае «Унукава» (43,2%). Завяршыў рэйтынг аэрапорт Туніса: усяго 31% вылетаў у належны час.

Паводле airport.by