«Менсктранс» адновіць пасажырскія перавозкі з Масквой і Санкт-Пецярбургам



«Менсктранс» адновіць пасажырскія перавозкі з Масквой і Санкт-Пецярбургам з 4 чэрвеня, паведамілі на сайце прадпрыемства.

«Міжнародныя рэйсы ў Маскву і Санкт-Пецярбург аднаўляюцца з 4 чэрвеня і будуць хадзіць праз дзень»,, — расказалі ў «Менсктрансе».

Аўтобус Менск — Масква будзе адпраўляцца з Менска ў 20:30, з Масквы — у 19:00 з аўтавакзала «Паўднёвыя Вароты» і ў 20:45 — са станцыі аўтавакзала «Салар’ева».

Рэйсы па міжнародным маршруце Менск — Санкт-Пецярбург будуць адпраўляцца з Менска ў 19:00 і з Санкт-Пецярбурга назад таксама ў 19:00.

zviazda.by