Мэр Масквы падоўжыў абмежавальныя меры ў горадзе да 1 траўня
Сабянін падоўжыў абмежавальныя меры ў Маскве з-за пандэміі каранавіруса да 1 траўня, піша ТАСС.
Улады Масквы забаранілі да 1 траўня наведванне 55 гарадскіх паркаў, сядзіб і зон адпачынку.
Захаванне рэжыму самаізаляцыі пацыентамі з каранавірусам і членамі іх сем’яў у Маскве будзе з 2 красавіка асабліва кантралявацца. Забарона на працу салонаў прыгажосці прадоўжана ў Маскве да 1 траўня. Наведванне школ прыпынена ў Маскве таксама да 1 траўня.
Пры гэтым ўвядзенне ў горадзе прапускнога рэжыму адкладзена. „Вопыт першага непрацоўнага тыдня паказаў, што пакуль такой неабходнасці няма. Большасць жыхароў горада добрасумленна выконваюць патрабаванне заставацца дома”, – напісаў ён.
Фота aif.ru