Межава – фарпост на поўначы Полацкага княства
Невядомая беларуская гісторыя. Гісторык і археолаг Генадзь Семянчук наладзіў вандроўку ў вёску Межава, што на Расоншчыне. Побач з вёскай знаходзіцца гарадзішча ХІ стагоддзя. Пра адметнасць і ролю гэтага старажытнага памежнага паселішча гаворыць Генадзь Семянчук:
– Гарадзішча, відаць, тады таксама называлася Межава, Мяжа, пачало будавацца ў часы Брачыслава, а канчаткова сфармавалася ў часы Усяслава, у ХІ стагоддзі. Ужо нават па яго плошчы, па магутнасці, некалькі гектараў, самога гарадзішча, велізарныя валы, сведчыць пра тое, што тут быў нармальны драўляны замак ХІ стагоддзя, з вежамі, дзе пражывала вайсковая адзінка, вялікая для таго часу, пад некалькі сотняў ваяроў.
У 1999 годзе на месцы гарадзішча Межава створаны ландшафна-геалагічны заказнік „Межаўская озавая града”.
Цалкам матэрыял:
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара