З Егіпта самалётам „Белавія” даставілі пацярпелага беларуса



З Егіпта самалётам „Белавія” на радзіму дастаўлены пацярпелы беларус, паведаміла 24 жніўня прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

У ліпені ў Егіпце з беларускім грамадзянінам здарыўся няшчасны выпадак. У адным з мясцовых шпіталяў мужчыну зрабілі экстранную аперацыю. Пасля таго як стан пацыента стабілізаваўся, супрацоўнікі Рэспубліканскага цэнтра арганізацыі медрэагавання перавезлі яго ў Менск.

На борце самалёта пацярпелага суправаджалі спецыялісты РНПЦ траўматалогіі і артапедыі. Пасля прызямлення мужчына брыгадай хуткай дапамогі быў транспартаваны ў РНПЦ для далейшага лячэння.

Як адзначыў галоўны ўрач цэнтра медрэагавання Дзмітрый Альховік, перад вылетам на адпачынак беларус застрахаваў сваё жыццё, і „ўсе выдаткі па аказанні медыцынскай дапамогі і транспартаванні ўзяла на сябе страхавая кампанія”.

БелаПАН