„Мінсктранс” адмяніў навагоднія рэйсы ў Вільню, Рыгу, Варшаву
„Мінсктранс” адмяніў аўтобусныя рэйсы з Менска ў Варшаву, Рыгу, Вільню і Коўна і назад на 31 снежня і 1 студзеня. Усяго па гэтых напрамках было запланавана 27 рэйсаў.
У каментары выданню Office Life у «Мінсктрансе» патлумачылі, што квіткі на гэтыя дні звычайна прадаюць няшмат, таму рэйсы адмянілі, каб кіроўцам не прыйшлося навагоднюю ноч праводзіць у дарозе ці начаваць за мяжой.