„Менсктранс” з 25 сакавіка пераводзіць маршруты ў напрамку Еўропы на летні графік
„Менсктранс” скарэкціраваў графік міжнародных маршрутаў у сувязі з тым, што краіны Еўропы з 25 сакавіка пераходзяць на летні час.
Рэгулярныя рэйсы па маршруце Менск – Мюнхен будуць выконвацца з Менска з 25 сакавіка па 27 кастрычніка ад АВ „Цэнтральны” ў 12.00 па серадах, пятніцах; з Мюнхена – у 13.00 па пятніцах, нядзелях. Акрамя таго, дабаўляюцца рэгулярныя рэйсы з Менска па нядзелях з 6 мая па 28 кастрычніка (з Мюнхена па аўторках з 8 мая па 30 кастрычніка) і чацвяргах з 7 жніўня па 30 жніўня (з Мюнхена па суботах з 9 чэрвеня па 1 верасня).
Таксама з 25 сакавіка „Менсктранс” будзе выконваць рэйсы па маршрутах:
Менск – Беласток з беларускай сталіцы ад АВ „Цэнтральны” ў 23.30 па пятніцах, з Беластока ў 16.00 (замест 15.00) па нядзелях;
Менск – Варшава (праз Баранавічы і Берасце) з Менска ад АВ „Цэнтральны” штодзённа ў 6.10 і ў 18.30 (замест 19.30), з Варшавы штодзённа адпаведна ў 12.00 і 16.30;
Менск – Варшава (без заезду ў Баранавічы і Берасце) адпраўленнем ад АВ „Цэнтральны” штодзённа ў 21.30 (замест 22.00), з Варшавы штодзённа адпаведна ў 21.00;
Менск – Вільня адпраўленнем з Менска ад АВ „Цэнтральны” ў 8.30, 9.30, 11.00 і 12.00 штодзённа, у 1.35 па нядзелях і панядзелках, з Вільні адпаведна ў 14.00, 16.00, 17.30 і 18.00 штодзённа, у 17.00 па нядзелях, у 8.30 па панядзелках. Рэйс з Менска ў 12.00 (ад аўтавакзала Вільні ў 17.30) выконваецца без прыпыначнага пункта „Ашмяны”. Для рэйса Менск – Вільня (12.00) устанаўліваецца час прыбыцця ў аэрапорт Вільні 16.07 (замест 16.47), на АВ „Вільнюс” – 16.20 (замест 17.00), у Менск у 21.40 (замест 22.20);
Менск – Калінінград адпраўленнем з Менска ад АВ „Цэнтральны” ў 6.00 (замест 7.00) штодзённа, акрамя серады і суботы, з Калінінграда ў 10.15 (замест 11.15) штодзённа, акрамя чацвярга і нядзелі;
Менск – Калінінград (праз Коўна) з Менска ад АВ „Цэнтральны” ў 20.30 (замест 21.00) па чацвяргах, пятніцах, з Калінінграда ў 20.00 па пятніцах і суботах;
Менск – Коўна адпраўленнем з Менска ад АВ „Цэнтральны” ў 7.30 і 23.30 штодзённа, з Коўна адпаведна ў 16.00 і ў 18.40;
Менск – Кіеў адпраўленнем з беларускай сталіцы ад АВ „Цэнтральны” ў 19.00 і 22.30 штодзённа, з Кіева ў 19.00 і 21.30;
Менск – Рыга праз Вільню ад АВ „Цэнтральны” ў 22.00 штодзённа, з Рыгі ў 22.00 штодзённа;
Менск – Рыга адпраўленнем з Менска ад АВ „Цэнтральны” ў 8.50 штодзённа, з Рыгі ў 8.50;
Менск – Рыга – Талін з беларускай сталіцы ад АВ „Цэнтральны” ў 21.50 па пятніцах, з Таліна ў 16.30 і з Рыгі ў 21.20 па нядзелях.