Мінздраў актуалізаваў спіс краін эпідэміялагічна праблемных па COVID-19



Міністэрства аховы здароўя Беларусі абнавіла пералік краін, пасля вяртання з якіх неабходна знаходзіцца ў самаізаляцыі з-за COVID-19 на працягу 10 дзён.

Як паведаміла прэс-служба міністэрства, 9 траўня з пераліку выключаюцца Албанія, Вялікабрытанія, Мальта і Фінляндыя. У пералік уносяцца раней выключаныя адтуль Манголія і Шры-Ланка.

Такім чынам, у беларускім спісе эпідэміялагічна праблемных па COVID-19 дзяржаў 141 краіна, сярод якіх суседнія Латвія, Літва, Польшча і Украіна. Расеі ў пераліку няма. З поўным пералікам можна азнаёміцца на сайце Міністэрства аховы здароўя.

Згодна са звесткамі анлайн-сэрвісу Цэнтра сістэмных даследаванняў і інжынірынгу пры Універсітэце Джона Хопкінса, колькасць тых, хто заразіліся COVID-19, перавысіла ў свеце 156 млн. Найбольшая колькасць хворых зарэгістраваная ў ЗША (32,6 млн), Індыі (21,5 млн), Бразіліі (15 млн), Францыі (5,8 млн) і Турцыі (прыблізна 5 млн). Памерла больш за 3,25 млн чалавек.

У Беларусі, паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, агульная колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруса 7 траўня дасягнула 366.305 (+1.354 за апошнія суткі). Памерла 2.612 пацыентаў з каранавірусам (+10).

belapan.by