Міжнародны турыстычны форум плануюць правесці ў Берасці ў красавіку



У Берасці плануюць арганізаваць турыстычны форум падчас V Міжнароднага форуму-выставы дзелавых кантактаў, які пройдзе 24-25 красавіка 2020 года, паведаміў загадчык сектара турызму ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама Дзяніс Нікіцюк.

У паўднёва-заходнім рэгіёне сфера турызму дынамічна развіваецца. Гэтай тэме вырашана надаць асаблівую ўвагу, арганізаваўшы адмысловы форум. У Берасцейскім аблвыканкаме ўжо прыступілі да распрацоўкі праграмы мерапрыемстваў. „Вобласць дастаткова стабільна развіваецца ў сферы турызму, паказчыкі па тэмпах росту экспарту турпаслуг з’яўляюцца аднымі з лідзіруючых ў рэспубліцы. Шырокія перспектывы адкрываюцца перад Берасцем, які ўваходзіць у пашыраную зону бязвізавага наведвання па ўказе №300. Па просьбах нашых замежных партнёраў прадаставім ім пляцоўку для зносін з прадстаўнікамі беларускага турбізнесу, правядзем мноства дзелавых сустрэч падчас аднаго форуму”, – адзначыў Дзяніс Нікіцюк.

Для ўдзельнікаў форуму плануецца правесці прэзентацыі турыстычнай прывабнасці гарадоў і раёнаў Берасцейскай вобласці, арганізаваць серыю воркшопаў, перамоваў. Мерапрыемства запрашаюць наведаць прадстаўнікоў рэгіянальных адміністрацый, замежных турыстычных фірмаў, у першую чаргу з Польшчы, Літвы, Расеі.

zviazda.by