Міжнародныя авіякампаніі аднавілі палёты над Іранам



Намеснік кіраўніка Арганізацыі грамадзянскай авіяцыі Ірана Мартэза Дэхган паведаміў, што шэраг міжнародных авіякампаній, якія раней прыпынілі рэйсы ў Іран, а таксама рэйсы, маршрут якіх пралягае праз гэту краіну, з меркаванняў бяспекі аднавілі палёты над Іранам.

„Міжнародныя авіякампаніі вітаюць палёты праз Ісламскую Рэспубліку Іран, таму што гэта самы кароткі маршрут для некаторых краін. У той жа час палёты праз Іран будуць эканамічна выгадныя за кошт значнага зніжэння расходу паліва і часу”, – сказаў Мартэза Дэхган. Пры гэтым некаторыя з іх, якія раней спынілі палёты над тэрыторыяй Ірана, ужо аднавілі іх, удакладніў ён.

Самалёт МАУ Boeing 737, які выконваў рэйс з Тэгерана ў Кіеў, разбіўся паблізу іранскай сталіцы хутка пасля ўзлёту з аэрапорта Імама Хамейні раніцай 8 студзеня. На яго борце знаходзіліся больш за 160 пасажыраў і 9 членаў экіпажа, усе яны загінулі. Большасць ахвяр з Ірана і Канады, а таксама з Украіны, Германіі, Швецыі і Афганістана.

belta.by