Млын у Дварцы — сведка падзей 1863 года
У вёсцы Дварэц Дзятлаўскага раёна часткова захаваўся вадзяны млын XIX – ХХ стагоддзяў. Ён знаходзіцца каля рэчкі Моўчадзь. Сёння ад млына засталіся толькі сцены, якія ў цёплае надвор’е зарастаюць кустамі і крапівой.
Дзікі камень з невялікім дадаткам цэглы выглядаюць неяк велічна і мужна, быццам тут некалі быў не вадзяны млын, а замак, якога падзеі і час разбурылі.
Дзятлаўскі грамадскі актывіст і краязнавец Валерый Петрыкевіч распавёў, што гэта незвычайны млын. “Падчас паўстання 1963 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, тут хаваліся паўстанцы, а таксама яны зберагалі сваю зброю і харчаванне. Таму гэты млын сёння – сведка падзей 1863 года. Файна было б вакол яго добраўпарадкаваць тэрыторыю і абгарадзіць гэты помнік, а таксама прымацаваць шыльду, што млын бачыў і сам “прымаў” удзел у паўстанні на Беларусі”, — сказаў Валерый Петрыкевіч.
Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлаўскі раён