Мол у Сопаце: Папа, караблі і шрубалёты
Мол у прыморскім польскім Сопаце ёсць найбуйнейшым драўляным прычалам Еўропы. Адначасна з пешаходным шпацырам ён таксама мае функцыю сапраўднага пірсу. Агульная працягласць драўлянага мосту Г-падобнай формы, які ідзе ў Балтыйскае мора – 515 з паловай метры. Уваходная частка драўлянага насцілу размешчана яшчэ на пяску, а большая яго частка сягае ў мора – у Гданьскую затоку. Непадалёк уваходу аркавая брама, на сцяне якой змешчана шыльда ў гонар Папы Яна Паўла ІІ. На шыльдзе яго словы: “Няма салідарнасці без любові”. Мол названы ў гонар менавіта пантыфіка.
Уваход на мол платны, дарослыя павінны заплаціць 15 злотых, дзеці – палову цаны. Нягледзячы на досыць высокі кошт, ахвотных шпацыраваць па драўляным моле дастаткова шмат. Да пірсу швартуюцца некалькі дастаткова вялікіх караблёў, а таксама шматлікія вельботы, яхты і іншыя віды плывучых сродкаў, гаспадары якіх гатовыя дагадзіць шматлікім турыстам з усяго кантыненту і ладзяць водныя вандроўкі. А ў небе над пірсам перыядычна кружляюць шрубалёты.
[Not a valid template]
Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара