Мосар – месца паломніцтва
Гэтую вёску ведаюць далёка за межамі Беларусі. Знаходзіцца яна ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Асноўная славутасць Мосара – касцёл Святой Ганны, які быў пабудаваны ў 1792 годзе. У касцёле захоўваюцца мошчы Святога Юстыніяна, ушанаванага ў большасці хрысціянскіх канфесій.
Гісторыя мосарскага касцёла таксама ўнікальная, справа ў тым, што гэты храм функцыянаваў у савецкі час. Такіх касцёлаў было літаральна некалькі па ўсёй Беларусі.
Сённяшняе хараство касцёла Святой Ганны і прылеглай да яго тэрыторыі стала рэальнасцю дзякуючы невычэрпнай энергіі аднаго чалавека – ксяндза Юозаса Булькі (1925 – 2010), які прыехаў на службу ў вёску Мосар у 1989 годзе.
Менавіта яго намаганнямі і пад яго кіраўніцтвам, альбо нават непасрэдна яго рукамі, было створана вакол касцёла вялікая колькасць сакральных аб’ектаў. Ксёндз Булька таксама кіраваў рэстаўрацыяй самога касцёла і званіцы.
Ён займаўся не толькі архітэктурнымі аб’ектамі, працаваў таксама і над сваімі вернікамі. Дзякуючы гэтай працы, Мосар стаў зонай татальнай цвярозасці, і гэта ўнікальная з’ява для беларускай вёскі.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Васіль Кроква