МУС Літвы не выключае закрыцця памежных пунктаў



Літва ўвяла больш пільную праверку на мяжы, МУС краіны не выключае закрыцця памежных пунктаў.

Памежнікі будуць старанна правяраць дакументы і візы асоб, якія едуць праз тэрыторыю Літвы транзітам, піша Delfi.

Літоўскія ўлады ўвялі больш жорсткія праверкі тых, хто прыязджае з Беларусі і Расеі. Паводле кіраўніцы МУС Літвы Агне Білатайце, калі ровень пагрозы ў Літве зменіцца, мяжу могуць закрыць.

Напярэдадні Білатайце назвала завядзенне ў Менску крымінальнай справы супраць літоўскіх афіцыйных асоб за дзеянні на мяжы «чарговай правакацыяй недэмакратычнага рэжыму Беларусі».