МУС: З верасня ў Польшчу з’ехалі 10 тысяч беларусаў



Пра гэта БелТА распавёў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.

Паводле яго слоў, ва Украіну з верасня з’ехалі каля 3 тысяч чалавек, а на тэрыторыю Польшчы — каля 10 тысяч чалавек. У Латвію і Літву, па словах Бегуна, — не больш за 500 чалавек.

Таксама Бягун адзначыў, што «пэўныя асобы выкарысталі гэты ўнутрыпалітычны крызіс для таго, каб звярнуцца з хадайніцтвам аб наданні статусу бежанца, і вельмі часта стваралі так званую інфармацыйную карцінку, каб пацвердзіць, што з’яўляюцца ахвярамі за свае палітычныя погляды на тэрыторыі Беларусі”.