Музей Караткевіча ў Воршы
Музей Уладзіміра Караткевіча месціцца ў самым цэнтры горада на вуліцы Леніна ў будынку канца 19-га стагоддзя.
Да Другой сусветнай вайны ў гэтым будынку быў Аршанскі гарадскі радзільны дом, тут і нарадзіўся Уладзімір Караткевіч.
На будынку музея постэр з выявай Уладзіміра Караткевіча і трыма помнікамі пісьменніку – у Воршы, Віцебску і Кіеве.
У вокнах музея заклік „Чытаем Караткевіча разам”.
Экспазіцыя ў музее была адчыненая 26 лістапада 2000 года.
На жаль, усё часцей у музее праводзяцца камерцыйныя выставы экзатычных насекомых ды вечарыны рускамоўных паэтак, а беларускія аўтары і выканаўцы ігнаруюцца адміністрацыяй музея.
Беларускае Радыё Рацыя
