Мячэць у Іўі – адзіная ў Беларусі, якая дзейнічала за савецкім часам



Іўе здаўна з’яўляецца адным з цэнтраў татар Беларусі. Мячэць пабудавала каталічка Эльвіра Замойская, а мінарэт фундавалі іўеўскія татары, якія выехалі ў Амерыку. Менавіта гэта адзіная ў Беларусі мячэць, якая ніколі не спыняла сваю рэлігійную місію.

За 135 гадоў яе не кранулі ні бальшавікі, ні вайна, ні пажары, кажа Ян Шабановіч:

– Хацелі нашу мячэць закрыць таксама. Прыйшлі закрываць у 50-я гады, але людзі не далі. Разумны чалавек знайшоўся адзін і кажа, мы з вамі біцца не будзем. Вы прыгоніце салдат і нас паб’еце. Мы проста ляжам і будзем ляжаць – і дзеці, і жанчыны… І яны паглядзелі, што ўсё марна, і сышлі. І калі ў 90-я гады ўсе рэлігіі пачалі адраджацца, у нас у Беларусі ўсё пачынала адраджацца з Іўя. Так відаць наша Іўе Бог мілаваў.

Іўеўская абшчына татар налічвае каля шасцісот вернікаў.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя