Мястэчка, якога няма на мапах



Яшчэ нядаўна афіцыйная гісторыя горада Жодзіна пачыналася з 1963 года, калі мястэчку, дзе быў пабудаваны Беларускі аўтамабільны завод, надалі гарадскія правы. Горада раней тут не было, з камяніцамі, ратушамі і каменнымі храмамі, а гісторыю беларускіх мястэчак за савецкім часам ніхто сур’ёзна не даследваў.

І толькі ў ХХІ стагоддзі гісторыкі пацікавіліся, дык што раней было на месцы сённяшнага горада Жодзіна. І высветлілася, што ў 1643 годзе князь Багуслаў Радзівіл заснаваў на гэтых землях мястэчка, якое першапачаткова мела назву Багуслаў Поле. І ў тым мястэчку было ажно 400 пляцаў. Ну не горад з камяніцамі, але далёка не вёска. Мястэчка заснавалі на беразе ракі Пліса пры сутоцы невялікай рачулкі Жодзінка (што з балцкага значыць гаварлівая). З часам беларуская традыцыя называць населеныя пункты па назве меншай ракі, якая ўпадая ў большую, перамагла (згадаем тут Палату, Віцьбу, Улу, Дзісну і іншыя невялікія беларускія рачулкі). І неўзабаве на мапах з’явілася мястэчка Жодынь. За часамі Расейскай імперыі назва населенага пункту русіфікавалася і стала Жодзіна.

Samsung Techwin

У 2008 годзе жодзінскія гарадскія ўлады вырашылі неяк візуальна замацаваць сваю гісторыю і на беразе Жодзінкі паўстала сімвалічнае паселішча Багуслаў Поле. Была ідэя ўсталяваць і помнік заснавальніку горада князу Багуславу Радзівілу на адным з гарадскіх пляцаў, але хутка ініцыятыва згасла, будзем спадзявацца, да лепшых часоў.

[Not a valid template]

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара