Мястэчкі Гарадзеншчыны яшчэ захавалі жывую беларускую мову



У гэтым пераканаліся студэнты Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, які знаходзіцца ў Вільні, пад час вандроўкі па гарадзенскіх мясцовасцях, якія калісьці мелі статус мястэчак. Гэта — Індура, Луна, Воўпа, Шчучын ды Іўе. Студэнты чацвёртага курса ня толькі азнаёміліся з былой жыдоўскай культурай беларускіх мястэчак, але й сустрэліся з жывымі сведкамі драматычных падзей дваццатага стагоддзя. Кажа выкладчыца ўніверсітэта Іна Соркіна:

— Магчымасці ЕГУ усё ж такі дазваляюць арганізаваць такія выезды не за кошт студэнтаў, а за кошт універсітэта. Гэта вельмі важна і добра, што ў нас такая магчымасць ёсць. Наш курс «Культурная спадчына мястэчак Беларусі» значна страціў бы, калі б не было такой жывой вандроўкі. І гэта будзе вельмі добры практычны досвед для падрыхтоўкі індывідуальных праектаў, якія яны рыхтуюць для здачы экзамену.

Пад час вандроўкі, студэнты наведалі цікавыя асяродкі местачковай культуры: музеі ў Луне і Воўпе, якія размешчаны ў мясцовых школах. Некаторыя, якія паходзяць з цэнтральна-усходняй часткі Беларусі былі прыемна здзіўленыя, што мясцовая інтэлігенцыя, доўгажыхары размаўлялі з імі па-беларуску. Задача, якую ставілі студэнты ў сваёй працы: паказаць магчымасці выкарыстання культурнай спадчыны мястэчак.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя